«ПАХАВАННЕ СТРАЛЫ»
Адной з найбольш цікавых і непаўторных з’яў у беларускім традыцыйным календары можна назваць абрад, які ў народным асяроддзі атрымаў назву «Страла», «Ваджэнне стралы», «Пахаванне стралы», «Сула». Рэгіён бытавання «Стралы» лакалізаваны ў межах Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей, але своеасаблівым эпіцэнтрам найбольш пашыранага існавання абраду з’яўляецца Веткаўскі.