«ГЭТА НЕЗАМАСКАВАНЫ КОНТРЫК…»
Як пісьменнікі асуджалі Барыса Пастэрнака
Даследчык гісторыі рускай эміграцыі Іван Талстой, выступаючы з лекцыяй у Маскве, выказаў меркаванне, што, каб не ЦРУ, Барыс Пастэрнак ніколі б не атрымаў Нобелеўскую прэмію. Быццам бы ЦРУ дапамагло выдаць «Доктара Жывага» на рускай мове за мяжой, паведаміла «Комсомольская правда». Адбылося гэта ў жніўні 1958 года, увосень пісьменніку прысудзілі прэмію. Між тым, ужо не меркаванне, а сапраўдны факт, які сёння практычна нікому невядомы: у тую ж восень 1958 года з асуджэннем паводзін Пастэрнака выступілі і беларускія пісьменнікі…