Край легенд

«ПАХАВАННЕ СТРАЛЫ»

Адной з найбольш цікавых і непаў­торных з’яў у беларускім традыцыйным календары можна назваць абрад, які ў народным асяроддзі атрымаў назву «Страла», «Ваджэнне стралы», «Пахаванне стралы», «Сула». Рэгіён бытавання «Стралы» лакалізаваны ў межах Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей, але своеасаблівым эпіцэнтрам найбольш пашыранага існавання абраду з’яўляецца Веткаўскі.


МАГIЧНАЯ СЯМЁРКА

Усход і захад Сонца далі лю­дзям самую першую і асноўную меру часу – дзень і ноч (суткі). У старажытныя часы колькасць пройдзеных дзён падлічвалі зарубкамі на палачках (адсюль прымаўка: «Зарубі сабе на носе») ці вузельчыкамі на спецыяльна прыгатаваных для гэтага вяроўках. Вядомыя звесткі пра тое, што калісьці лік дзён і начэй ажыццяўлялі пры дапамозе пяці пальцаў на руках. Такі тыдзень называлі «пяцідзёнкай» або «малым» тыднем. Чаму зараз мы карыстаемся сямiдзённым тыднем?


МІКОЛЬШЧЫНА

Напярэдадні свята ў гонар Міколы Цудатворца (21 мая) усходнія славяне адзначаюць памяць Івана Багаслова, які ў народным асяроддзі атрымаў незвычайную назву – Іван Мікольны або Бацька Міколы. На Беларусі святы Мікола лічыўся адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з вялікай павагай.


«ДЗЕ БУСЕЛ ГНЯЗДЗІЦЦА, ТАМ ДАБРО ВЯДЗЕЦЦА»

Калі едзеш па вёсках Беларусі, то даволі часта сустракаешся з незвычайнымі збудаваннямі – буслянкамі, якія літаральна лунаюць над слупамі і дрэвамі, збудаваннямі людзей. Спрадвеку сярод усходніх славян бусел быў самай шануемай птушкай. Людзі верылі – калі бусел пасяліўся побач, абавязкова пашчасціць. Таму кожны год так чакаюць прылёт буслоў.


МЕНСК ЗАЧАРАВАНЫ: «ПОМСТА» ДОЙЛІДА,АЛЬБО ПАКАРАНАЯ СКВАПНАСЦЬ

Гэты зграбны і даволi прыгожы дамок ведаюць, напэўна, усе мінчане. Гісторыкі і мастацтвазнаўцы даўно прыйшлі да высновы, што збудаваны ён у стылі эклектычнага мадэрну, арганічна сплучае элементы готыкі, барока і класіцызму. Знаходзіцца ён у самым цэнтры горада, у Тэатральным скверы, каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.


«ПЕРШ ЧЫМ САБЕ – ПРОДКАМ»

Адным з асноўных кампанентаў беларускіх народных святаў з’яўляўся культ продкаў. Ушанаванню памяці памерлых знаходзілася самае пачэснае месца ў кожным святочна-абрадавым комплексе. Радаўніца – мяжа, перад якой стаяла патрэба ганараваць памерлых, а за ёй – атрымаўшы дазвол, распачынаць карагод земляробчых спраў. Іншымі словамі, гэта магло гучаць так: перад тым як распачаць цыкл асноўных земляробчых работ, трэба спачатку навесці парадак на магілах сваіх памерлых продкаў, тым самым атрымаць іх маўклівае «багаслаўленне» і гарантаваную падтрымку.


«БЕЛЫ» ТЫДЗЕНЬ – ЧАС ВЯЛІКІХ ПАЧЫНАННЯЎ

Падчас разгляду святаў Каляды і Масленіца мы пастаянна праводзілі думку аб іх ідэйна-тэматычным падабенстве, за якім бачылася праблема навалецця, пачатку новага года. Аднак найбольш шырока і фундаментальна гэтая праблема пастаўлена і дэталёва вырашаецца на прыкладзе святкавання Вялікадня.


«НЕ Я Б’Ю, ВЯРБА Б’Е…»

Свята беларускага народнага календара Вербная нядзеля або Вербніца мае ўласна хрысціянскія вытокі і звязана з евангельскімі падзеямі. У Евангеллі ад Мацвея, дзе апісваецца жыццёвы шлях Сына Божага Ісуса Хрыста, паведамляецца пра найвялікшае з Яго цудаў – уваскрэшанне памерлага чатыры дні таму Лазара. Назаўтра Ісус прыйшоў у Іерусалім, жыхары якога сустракалі яго як самага дарагога госця, усцілаючы дарогу пальмавымі галінкамі.


«СОРОКА ЛЕТ, А СОРОМУ – НЕТ»…

Бадай што, самым загадкавым, самым таямнічым не толькі ў славянскай, але і ў еўрапейскай традыцыйнай культуры з’яўляецца лік 40. Шырокае кола рытуальна-абрадавых, сакральна-магічных і утылітарна-побытавых кан­тэк­стаў сведчыць, што гэты лік з’яў­ляецца амбівалентным і ўтрымлівае ў са­бе пры­к­меты рознаполюснай накіраванасці.


«СЁМЫ, ЗНАЧЫЦЬ, ШЧАСЛІВЫ»

Самым моцным лікам у культуралагічным плане з’яўляецца, безумоўна, сямёрка. Вытокі такой шырокай сімвалізацыі ліку сем можна бачыць як у старажытных традыцыях іншых народаў, так і ў славян. Лік сем стаў быццам бы шыфраграмай акта першатварэння (які ў аснове сваёй абапіраўся на цыклічнасць фазаў Месяца, кожная з якіх доўжылася сем дзён), феномена астранамічнага кшталту (старажытныя егіпця­не, асірыйцы, шумеры, а пазней і іудзеі ведалі сем планет у сонечнай галактыцы), увасобіў міфапаэтычную мадэль свету (пра шчаслівага чалавека кажуць: «Ён на сёмым небе ад шчасця»).


«САРАКІ» ПРЫЙШЛІ!

Аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі. Яны вярталіся з Вы-Раю – ад продкаў – і неслі на сваіх крылах вясну. Таму і першае свята новага цыкла абнаўлення павінна быць прысвечана міфічным прадвеснікам – птушкам. А калі яшчэ раз узгадаць, што памежным маркёрам паміж гэтым і «тым» светам з’яўляецца лік сорак (пра сімволіку гэтага ліку мы пагаворым асобна ў наступным артыкуле), то і свята павінна быць прысвечана выключнай падзеі – вяртанню з выраю «сарака саракоў». Такое свята пад назвай Саракі здаўна бытуе ў народным календары беларусаў.


«БЛАГАСЛАВІЦЕ, ЛЮДЗІ ДОБРЫЯ, ВЯСНУ СУСТРАКАЦІ»

Кожная пара года абуджала ў свядомасці і памяці людзей свае мары, спадзяванні, надзеі, прыносіла ў жыццё чалавека свае клопаты, прад’яўляла свае патрабаванні. Бадай што, як ні адна іншая пара года, вясна прыносіла з сабой спадзяванні на абнаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба.


МАСЛЕНІЦА ПРЫЙШЛА!

Некаторыя даследчыкі традыцыйнай духоўнай спадчыны славян выказвалі меркаванні аб тым, што першапачаткова Масленіца святкавалася «на пачатку новага года, які па месяцавым календары прыпадаў на сакавік», і была прызначана «стымуляваць прыроду ў дзень сонцазвароту». Больш дакладным часам колішняга правядзення свята трэба лічыць апошні тыдзень лютага і першы тыдзень сакавіка.


ЛIШНI ДЗЕНЬ

У гадавым колазвароце беларускага народнага календара ёсць асобныя дні і нават большыя адрэзкі часу, якія напоўнены розным па характары зместам. Напрыклад, на працягу тыдня ёсць дні, якія лічацца найбольш спрыяльнымі для распачынання доўгатэрміновых спраў (аўторак або чацвер); такім жа спрыяльным лічыцца час, калі начное свяціла – Месяц – знаходзіцца ў фазе «роста».


СКОЦІЙ БОГ

Бадай што галоўным святам другой палавіны лютага было ўшанаванне старажытнага боства Вялеса (у розных мясцовасцях Беларусі яго назва мае некалькі дыялектных варыянтаў: Волас, Валоссе, Улассе, Уласце, Аўлас), які лічыўся ахоўнікам хатняй жывёлы.


«ПРЫЙШЛІ ГРАМНІЦЫ – СКІДАЙ РУКАВІЦЫ»

Ў паслядоўным разгортванні каляндарных падзей ёсць некалькі загадкавых мясцін, дакладную часавую прымеркаванасць якіх нельга асэнсаваць пры павярхоўным знаёмстве. Адной з такіх загадак з’яўляецца святкаванне Грамніц 15 лютага. Чаму такое вялікае свята, у назве якога чуецца магутная сіла летняга росквіту, трапіла на сярэдзіну заключнага месяца зімы?


НАЛЕВА ЦI НАПРАВА?

У аснове міфапаэтычнай карціны свету ляжалі шматлікія супрацьстаянні: Дабро і Зло, Святло і Цемра, Жыццё і Смерць, Хаос і Гармонія. Адным з найбольш пашыраных процістаянняў было супрацьпастаўленне мужчынскага і жаночага пачаткаў, якія ў сістэме прасторавых каардынат заўсёды сімвалізавалі правы і левы бакі. Што хаваецца за сімволікай процістаяння ці ўзаемнага дапаўнення правага і левага пачаткаў у традыцыйнай культуры беларусаў?


«ЦЯГНУЦЬ КАЛЯДУ НА ДУБА», АБО ЗАКАНЧЭННЕ «КРЫВЫХ» ВЕЧАРОЎ

Апошнім этапам у свят­каванні Калядаў была трэцяя куцця, якая святкавалася 18 студзеня. Здавалася б, яна павінна была стаць апошнім перакідным мастком паміж Піліпаўскім пастом і зімовым Мясаедам. Аднак у народнай традыцыі была свая логіка, у аснове якой ляжаў не ўласна практычны пачатак, а сімвалічны сэнс класічнага правіла «як сустрэнеш, так і будзе».


СТАРЫ НОВЫ ГОД, АБО КАЛЯДНАЯ ШЧАДРУХА

Увечары 13 студзеня, якраз на­пярэдадні старога Новага года спраўлялі другую куццю. На гэты раз ужо дазвалялася есці скаромнае, таму куццю празвалі «тоўстай», «багатай» або «шчодрай» (ад гэтай назвы, утворанай па асацыяцыі з вялікай колькасцю сялянскіх прысмакаў, з'явілася яшчэ адна вытворная назва святочнага навагодняга вечара – «Шчадрэц»). Каб патлумачыць сэнс самой святочнай вячэры і таго паэтычнага аздаблення, якое суправаджала другую куццю, нам спатрэбіцца зрабіць два дапаўненні, якія тычацца асобных светапоглядных уяўленняў славянскіх народаў, якія знайшлі адлюстраванне ў фальклоры і абрадавай практыцы.


ІМЯ ЧАЛАВЕКА – ЯГО ДОЛЯ. ЧАСТКА 3.

Міжпакаленная перадача радавога імя з цягам часу дазволіла назапасіць каштоўныя веды аб тым, што імя само па сабе валодае не толькі пэўным энергетычным патэнцыялам, але і сваёй Доляй. Напрыклад, у сучасных даследаваннях існуе гіпотэза, што імя Сяргей правацыруе схільнасць яго носьбіта да празмернага ўжывання алкагольных напояў.