БЕЛАРУСЬ ПАД АРЛОВЫМІ КРЫЛАМІ
Яго вочы-вуголлі выхопліваюць чалавека і імгненна сканіруюць. Разумна ўсміхаюцца, крышку стомленыя, але хутка ажываюць і горача загараюцца. Сёння Ўладзімір Арлоў – гісторык-пісьменнік краіны, каго найбольш чытаюць. Пра яго шмат пішуць як пра моцнага аўтара з нацыянальна-патрыятычнай пазіцыяй. Не ў кожнага яна такая выразная, хіба што ў Караткевіча. Арлоў прываблівае сваім пратэстам супраць афіцыйнага погляду на мінуўшчыну, ён сімпатычны многім суайчыннікам нават з таго боку ўмоўнай беларускай мяжы.
У спісе лепшых кніг беларускіх аўтараў апошняга часу яго аповесці і раманы пра слынных нашых продкаў, зборнікі паэзіі і прозы.