Сяргей ШАПРАН

«…РУЧАЮСЯ, ШТО Ў ЧЫТАЧА НЕ ЗЛІПНУЦЦА ВЕЙКІ»

Выйшла кніга невядомых аповесцяў Васіля Быкава

У бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла новая кніга Васіля Быкава «Бліндаж». Упершыню пад адной вокладкай змясціліся два творы пісьменніка, быкаўскаму чытачу практычна невядомыя: аповесць 1957 года «Апошні баец» і пачаты ў 1987 годзе, але незавершаны «Бліндаж».