Руслан Гарбачоў

ПРА БЕЛАРУСКУЮ І «ЧЕЛОВЕЧЕСКУЮ» МОВУ

У 60-х гадах XIX стагоддзя класік сусветнай літаратуры Фёдар Дастаеўскі напісаў адзін з самых сваіх вядомых раманаў “Идиот” – трагічную гісторыю сумленнага чалавека, якога не зразумела грамадства. Праз паўтара стагоддзя ў нечым падобная да гэтага гісторыя адбылася ў Баранавічах.