Аксана Яноўская

“НЕРАСКРУЧАНЫ” ПIСЬМЕННІК, але яго кніга “Шчарбаты талер” на беларускай і рускай

Гадоў колькі таму пачула, што пісьменнік Андрэй Федарэнка напісаў цудоўную аповесць для падлеткаў “Шчарбаты талер”. Потым здолела набыць кніжку, з задавальненнем прачытала. З сумам падумала, што ў час майго дзяцінства амаль што не было кніжак, героямі якіх былі б мае аднагодкі, а дзеянні адбываліся, як кажуць, сёння і тут.