МЕНСК ЗАЧАРАВАНЫ: «ПОМСТА» ДОЙЛІДА,АЛЬБО ПАКАРАНАЯ СКВАПНАСЦЬ

Гэты зграбны і даволi прыгожы дамок ведаюць, напэўна, усе мінчане. Гісторыкі і мастацтвазнаўцы даўно прыйшлі да высновы, што збудаваны ён у стылі эклектычнага мадэрну, арганічна сплучае элементы готыкі, барока і класіцызму. Знаходзіцца ён у самым цэнтры горада, у Тэатральным скверы, каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Можна ўзяць на сябе смеласць сцвярджаць, што наведала яго ў пэўны важны час ледзь не палова сучасных жыхароў нашай сталіцы. І, магчыма, чацвёртая частка насельніцтва зай­шла нават не па аднаму разу. Гэта не лічачы гасцей нашага славутага горада. Пагадзіцеся, сябры мае, што не кожны музей паспрачаецца па колькасці наведвальнікаў з гэтым дамком. Між тым, нават у аб’ёмістых працах па архітэктуры Мінска вы будзеце дарма яго шукаць. Толькі зрэдку ў некаторых турыстычных даведніках з’яўляецца згадка пра яго. А, між іншым, гэты знакаміты дамок — першая ў Мінску гарадская прыбіральня альбо туалет. Распавядаюць пра яго такую цікавую гісторыю.

Гэта было каля ста год таму, а, можа, крыху болей. Непадалёк ад губернскага горада Мінска нейкі прыезджы граф набыў сабе новы маёнтак. І вырашыў ён пабудаваць на новым месцы шыкоўны палац. Грошы ў яго вадзіліся, і таму гэтую справу графу адкладаць не было прычыны. Самаму найлепшаму і моднаму тагачаснаму мінскаму архітэктару быў замоўлены праект. Цяжка працаваў над ім дойлід, каб дагадзіць пажаданням, капрызам вяльможнага заказчыка. Неўзабаве праект быў гатовы. Пачалося будаўніцтва палаца. Аднак канчатковы разлік з дойлідам скнара-граф адкладаў на потым, матывуючы тым, што нібыта спачатку трэба скончыць будаўніцтва, а вось потым і разлічымся.

Урэшце, будаўніцтва было скончана. Новы палац сапраўды ўражваў. У ім лёгка спалучаліся ўсе архітэктурныя стылі. Дойлід сапраўды ўклаў у праект свой талент і густ. На ўрачыстае адкрыццё палаца былі запрошаны багатыя і знатныя паны з Мінска і яго ваколіц. Меркаваўся візіт губернатара. Задаволены граф чакаў гасцей, калі да яго завітаў архітэктар.

— Ну, ваша яснавяльможнасць, трэба разлічыцца, як дамаўляліся.
Аднак граф быў не ў тым настроі, каб весці гутарку з нейкім там дойлідам, ды яшчэ па такім непрыемным пытанні. І так вельмі шмат грошай пайшло на будаўніцтва і аздобу палаца.
— Слухай, пане архітэктар, я і так заплаціў табе добрыя грошы. Пэўна, гэтага і будзе дастаткова.
— Але, ваша яснавяльможнасць, — збянтэжыўся дой­лід, — мы дамаўляліся пра іншае.
— Кінь, я і так даў табе дастаткова.
— Аднак мы дамаўляліся, — заўпарціўся дойлід, — што канчатковы разлік будзе, калі скончыцца будаўніцтва.
— А я табе кажу — дастаткова, — пачаў злаваць граф.
— Калі ваша яснавяльможнасць не заплаціць грошы, то я падам у суд.
— Ха, што мне той суд. Ды ведаеш, варта мне шапнуць слова губернатару, і ты на наступны дзень застанешся без працы і больш нідзе яе не знойдзеш.
— Калі ваша яснавяльможнасць зусім не мае сумлення і гонару…
— Што?! Ты мне будзеш казаць пра сумленне і гонар, мне — патомнаму арыстакрату, стаўбавому двараніну… Ты, мясцовы недарэка. Прэч з маіх вачэй, пакуль я не аддаў загад слугам спусціць цябе з лесвіцы.
Архітэктар сыйшоў, але кроў кіпела ў яго ад абурэння.
«Ну, яснавяльможны пане, я яшчэ табе адпомшчу, ды так, што ты вужом на патэльні закруцішся».

Якраз у той час у Мінску гарадскія ўлады абмяркоўвалі пытанне, ад якога пахла, прабачце, фекаліямі. Здаўна мінчане ўпадабалі для шпацыру сквер каля Кашарнай і Падгорнай вуліц. Улетку там прадаваліся і халодныя напоі, і лёгкія стравы. Аднак тым, хто неасцярожна шмат з’еў альбо выпіў, трэба было хуценька-хуценька шукаць нейкае месца, каб інтымна справіць фізіялагічныя патрэбы. І вельмі лаяліся з той прычыны пасля дворнікі і прыбіральшчыкі.

Праблема была злабадзённая, і вырашана было збудаваць гарадскую прыбіральню. З гарадской казны былі выдаткаваны на тое грошы. І не вельмі, каб ужо вялікія. Таму вырашылі арганізаваць і правесці конкурс на лепшы (і галоўнае, каб недарагі) праект.

Выйграў той конкурс ужо вядомы нам дойлід. Гарадскія ўлады спакусіліся на адметнасць праекта і яго невысокі кошт. Прайшоў некаторы час і новенькі і унікальны для горада будынак ужо прымаў сваіх першых наведвальнікаў.
Аднойчы па нейкіх справах наведаў Мінск і сам граф. І, праязджаючы па вуліцы, ён не паверыў уласным вачам. Крыху хаваючыся сярод дрэваў на яго з хітраю ўсмешкаю паглядаў яго ўласны палац, якім ён так ганарыўся.
Граф загадаў спыніцца і скіраваўся да дамка. Абыйшоў яго вакол. Гэта сапраўды быў ягоны палац, толькі нейкі маленькі, мініяцюрная копія.
— Шаноўны, — звярнуўся ён да выпадковага мінака, — што гэта за будынак і чый ён?
— Гэта гарадская прыбіраль­ня, — абыякава адказаў мінак.
Графа ледзь не хапіў удар. Увесь чырвоны ад сораму, ганьбы і абурэння ён загадаў неадкладна ехаць у гарадскую ўправу.
Задыхаючыся ад гневу, ён уляцеў у пакой гарадскога галавы.
— Што за дамы вы будуеце ў горадзе! — закрычаў граф. — Проста немагчыма на іх гля­дзець.
— Што здарылася, чым незадаволена ваша яснавяльможнасць?
— Я маю на ўвазе гэты агідны дом у Аляксандраўскім скверы.
— А, гэта… То наша новая гарадская прыбіральня, так бы мовіць наша, хе-хе, гарадская славутасць.
— Трэба яе неадкладна знесці!
— З чаго гэта раптам?
— А вы ведаеце, — ледзь не закрычаў граф, — што гэтая ваша прыбіральня нагадвае… — і раптам асекся.
Словы «мой палац» заселі ў яго горле.
— Дык што нагадвае? — уваж­ліва і чакальна глядзелі на яго.
— Нічога, — рыкнуў граф і пайшоў прэч.

Гісторыя гэтая нядоўга была таямніцай. І раскрыццю яе садзейнічаў сам граф, які звяртаўся ў розныя інстанцыі, каб знеслі той будынак. Аднак чыноўнікі цярпліва яму тлумачылі, што зрабіць тое немагчыма, што на будаўніцтва затрачаны казённыя грошы. Вось калі іх яснавяльможнасць звернецца да пана губернатара і той аддасць загад… Аднак звяртацца з гэтай просьбай да губернатара граф не рашыўся. Сапраўды, самому казаць пра тое, што гарадская прыбіральня падобная на ўласны палац, — гэта значыла цалкам выставіць сябе на пасмешышча. І хто пасля гэтага будзе бываць у яго ў гасцях?
Графу заставалася толькі адно — з’ехаць. І ён з’ехаў туды, адкуль прыехаў. Ужо ад’язджаючы, ён убачыў на вуліцы дойліда і на ўсё жыццё запамятаваў яго саркастычную ўсмешку пераможцы.

АНЕКДОТЪ

Минск, 1913-й год. В городском театре закончился спектакль. Нарядная толпа — дамы в вечерних платьях, мужчины во фраках — расходится от подъ­езда к пролеткам и авто. В это время из Александровского сквера, что позади театра, выезжает ассенизационная бочка.

На козлах двое золотарей (служителей выгребных ям) в заскорузлых свитках — молодой и старый. Аккурат к завершению спектакля они вычерпали городскую ретираду — общественный туалет. Колченогая кобыла раздвигает толпу, благородная публика в ужасе шарахается от смердящей бочки. Всем тесно.
Позади бочки подвешен устрашающего вида черпак — профессиональное орудие, которое покачивается в такт прихрамываниям кобылы. Старый золотарь тревожно оглядывается и говорит молодому:
— Гляди, Лексей, чтобы черпак не стырили!

К СЛОВУ...

Положа руку на сердце, скажем, что легенда эта принципиально не нова. Нечто подобное рассказывали с поправкой на местные условия и в ряде других городов Российской империи.
Пик развития данная фабула получила в Нижнем Новгороде. Гостям знаменитой ярмарки показывали роскошно-эклектичное здание дорогого публичного дома и сообщали, что оно являет собой точную копию крымской виллы одного петербургского вельможи. Тоже, значит, обижен был архитектор предыдущим заказчиком…

А суровая историческая правда заключалась в том, что в губернском Минске действительно пованивало. Газета «Минское слово» писала, например, в 1912 году:
«Жители Сторожевской и Георгиевской улиц подали в Городскую управу прошение о замощении и освещении этих улиц и, в частности, о засыпке образовавшегося в этой местности вонючего озера. Шестого июня в это озеро попала ассенизационная бочка. После тщетных усилий извлечь ее из засосавшего болота пришлось все содержимое бочки вылить в это же озеро».

Имеющаяся в городе канализация была сугубо локальной, а наш легендарный туалет пережил в 1912 году лишь частичную модернизацию:
«В городском театре и в будущих новых ретирадах Александровского сквера будет устроена биологическая очистка. Инженер Цывинский, член Городской управы, сам составил проект биологического фильтра на 1900 ведер жидкости в сутки и приступает к работам хозяйственным способом».

А вот забавное описание наводнения 1915 года на Свислочи (!), сделанное репортером «Минского голоса»:
«…На городской электрической станции потоки разгромили и унесли множество бочонков из-под нефти и проч. Зато та же неугомонная вода щедро компенсировала станцию. С одного из дворов Захарьевской улицы с потоком воды стремглав вылетело деревянное здание клозета и, потерпев «аварию» у забора электрической станции (возле современного цирка — С.К.), опрокинулось здесь и задержалось. Это архитектурное сооружение «00» долго украшало улицу, служа прекрасным объектом для господ местных фотографов-любителей и темой для художников как элемент хаоса и разрушения».

И только Советская власть дала нам счастье культурно дергать рукоятку в ватерклозете. Торжественный пуск канализации в Минске состоялся в 2 часа дня 11 мая 1930 года.

1
Оставить комментарий

новее старее большинство голосов
Сергей Крапивин

Надо указать авторов: Артур Зельский, Сергей Крапивин