ГЛУХАЯ ПОРА ЛИСТОПАДА

7. ПОКОРИТЬСЯ БОЛЬШЕВИКАМ, ИЛИ «МИНСК БУДЕТ СМЕТЕН АРТИЛЛЕРИЕЙ»

Служители белорусско-советского агитпропа всегда с облегчением закрывали октябрьские юбилейные кампании датой 7 ноября, хотя самые интересные, поистине драматические события происходили у нас в последующие дни и недели осени 1917 года.

Газета «Вольная Беларусь» в № 28 за 8 ноября (21 ноября н. ст.) писала на первой странице (язык оригинала):

ПАЎСТАННЕ I НАШЫЯ ЗАДАННI

Карыстаючы з агульнадзяр­жаўнаго безладзя i жаданьня у сал­да­таў нiадкладнаго мi­ру, «большэвiкi» распачалi ў Петра­градзi паўстанне, арыштавалi Часовы Урад i забралi ўласьць ў свае рукi. Яшчэ змаганне за ўладарство ў дзяржавi нi скончано, — па гарадох iдуць бойкi, льецца кроў, руйнуюцца гiстарычныя помнiкi i культурныя здабыткi i трудна праве ўпэўнiцца, чым гэта скончыцца, але адно ясно, што нi «большэвiкi», нi згодна складзянае мiнiстэрство i нi жадны iншы ўрад з Масквы цi с Петраграду ўстановiць парадку нi можа. Нi ўстановiць яго i той агульнадзяржаўны устаноўчы сойм, на каторы дзе-хто пакладае надзеi i да склiкання катораго так млява i нiдбала гатуюцца. Падзеi апошняга часу засланiлi ўстаноўчы Сойм, i калi нават ён i нi разабьецца а скелi палiтычнаю бурай i сабярэцца у тэрмiн, дык кожнаму вiдочна, што ён нiкога нi здаволiць, парадку нi установiць, i нiчога нi зробiць, як нiчога нi зрабiла т. з. Рада Рэспублiкi, пабудаваная па прынцыпу вялiкадзяржаўнага цэнтралiзму.<…>

Шла раскачка в национальных органах:

II-Я СЭСIЯ ЦЭНТРАЛЬНАЕ РАДЫ БЕЛАРУСКIХ АРГАНIЗАЦЫЙ

<…> Салдат Мамонька, прэд­стаўнiк ХII армii робiць даклад аб зьездзi беларусаў ХII армii. На зьездзi было каля 1.000 чалавек i ўхваляна гэткая дэклярацыя: 1) фэдэрацыя, 2) роўнапраўство моваў; 3) склiканне нацыанальных устаноўчых соймаў i 4) прадстаўнiк ад Беларусi на мiрной канфэрэнцыi.

Я.Варонка перад тым, як зрабiць даклад агульна-палi­тыч­най камiсii, расказвае, што ў Петраградзi часта склiкалiся мiтынгi дзеля пашырэньня нацыянальнай сьвядомасьцi сярод беларусаў. На адным польскiм мiтынгу прамоўляў беларус. Пасьля яго прамовы выступiў з натоўпу адзiн чалавек i, кепска гаворачы па-польску, сказаў, што ён сягодня мае вялiкае шчасьце, бо даведаўся, што ён — беларус. Гэта выклiкало гучную авацыю.<…>

Если в Петрограде большевистский переворот был практически бескровным, то в Москве начались военные действия. В те дни Александр Вертинский написал стихотворение-песню «То, что я должен сказать» («Я не знаю, зачем и кому это нужно») о похоронах юнкеров — участников антибольшевистского вос­стания: «И никто не додумался просто стать на колени / И сказать этим мальчикам, что в бездарной стране / Даже светлые подвиги — это только ступени / В бесконечные пропасти — к недоступной Весне!». Газета «Вольная Беларусь» в номерах за 8 и 14 ноября (ст. стиля) так освещала московские события:

ПАЎСТАННЕ

1-го лiстапада. У Маскве бесперастанку велася канонада; у цэнтры гораду вялiкiя зруйнавання. Разгромляны гарэлачныя склады. Па краёх гораду пачалiся галодныя бунты. <…>

МАСКОЎСКIЯ ПАДЗЕI

Большэвiцкая стрэлянiна па­шко­дзiла Успенскаму Чудаваму монастыру i iншым будынкам. Адна бомба трапiла ў будынак меськай думы, але значнай шкоды не зрабiла. Павыбiвано многа вокан i папсаваны муры. На пачатку вайны пачалi ўцякаць з Масквы. Дзе-хто пакiнуў Маскву назаўсюды.

Наконец в № 29 за вторник 14 ноября (27 ноября н. ст.) редактор Язэп Лёсик подписывает передовую статью:

СУЧАСНЫ МОМЭНТ

<…> Усе народы Расii з жахам адхiснулiся ад таго, што робiцца ў Петраградзi, адна Беларусь нi можа парваць з заразным i безнадзейна хворым арганiзмам. Прыступiць да захавання свайго краю ад загiбелi — яшчэ нi значыць аддзялiцца, i беларускаму грамадзянству пара кiнуць старыя забабоны i нiбаўна пачаць працу па адбудаванню свайго краю коштам уласных сiл i заходаў.

Анархiчная зараза, нахлынуў­шая на нас з цэнтру, ахапiла ўвесь наш край ад краю да краю. Штодня прыносяцца жахлiвыя весткi, — што пагромы, гвалт i руйнаванне разлiлiся па ўсёй шырокай Беларусi. Панскiя маёнткi, лясэ, садыбы, усё грамадское дабро палiцца, крышыцца, нiшчыцца, або псуецца на векi. Гiне скарб, пустошыцца край, гарыць народнае дабро. I хто-ж дасьць ратунак нам, як нi мы самi? Хто дапаможа нам, калi кожын затурбован сабою? Украiна гасiць пажар сама i цераз моро бушуючаго агнiска падае нам раду ўласнаго ратавання. <…>
Спустя почти три недели после переворота в Петрограде «Вольная Беларусь» решает заняться просвещением читательских масс:

ХТО ТАКIЯ БОЛЬШЭВIКI?

У канцы лiстападу (з 24-25 лiчбу) у Петраградзi пачалося паўстанне, iнiцыятарамi, або павадырамi катораго зьяўляюцца большэвiкi i прыхiльныя да iх элямэнты. <…> Большэвiкамi завуцца тыя людзi, каторыя трымаюцца поглядаў лiваго крыла расiйскай соцыял-дэмакратычнае работнiцкае партыi. Зарганiзаваў­шыся ў 1898 г. на першым сваём зьездзi, расiйская соцыялдэмакратычная работнiцкая партыя ўжо на другом зьездзi ў 1903 г. раскалолася на дзьве часьцi (фракцыi), меньшую па лiку прэдстаўнiкоў зьезду, i большую. Сябрукi меньшае фракцыi сталi звацца меньшэвiкамi, а большае — большэвiкамi. На чале большэвiкоў стаялi ў той час Ленiн (Ульянаў) i Плеханаў, а павадыром меньшэвiкоў быў Мартоў. <…>

ПЕТРАГРАДСКIЯ ПАДЗЕI

Рожнiца памiж падзеямi 3-4 лiпня i цяперашнiмi тая, што тагды да паўстання большэвiкоў больш прычынялiся рабочыя, а цяпер салдаты i матросы. Паўстаньне можна сьмела назваць вайскова-прэторыянскiм. Зiмовы палац абстрэлiваўся, але страты нiвялiкiя. Былi грабункi гiстарычнаго дабра.<…>

А вот и белорусские события середины ноября:

У МIНСКУ

Па загаду ваенна-рэвалю­цыйнага камiтэту (большэвiцкаго) арыштован у сваёй кватэры камiсар (Временного правительства. — С.К.) Заходняга фронту В.Жданаў. Гарадзкая Дума протэставала.
У Мiнску гэтак сама ўлада перайшла да большэвiкоў. Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт вытрэбаваў у Мiнск 3 бронiрованых аўтамобiлi. Па тратуарах сланяюцца салдаты с штыкамi, але ў горадзi спакойна. Польскiя войска, што стаяць у Мiнску, заявiлi, што яны трымаюць нэйтралiтэт, але будуць баранiць мiрных людзей ад нiбезпекi.

6-га лiстападу толькi што абраны губэрнскi камiсар I.Метлiн злажыў сваё поўнамоцтво. Гэтае самае зрабiў i памоцнiк губ. камiсара К.Дэмiдзецкi-Дэмiдовiч i ўся калегiя камiсароў. Усе справы камiсарыяту пераданы часова мiнскаму павятоваму камiсару Мiхельсону.
Такiм чынам, на Мiншчынi цяпер нiма нiякай губэрнскай уласьцi. Абраць новаго камiсара трудно, бо i губ. «Совет», маючы право на абранне камiсараў, падаў у адстаўку.
Тым часам, ваенна-рэвалю­цыйны камiтэт прызначыў сваiх камiсараў; С.Бернсон — па справам зносiн з арганiзацыямi i ўстановамi; па справам ваенным i гарнiзону г. Мiнска — Я.Кольмановiч, пры штабi фронту — С.Шчукiн.
Генэрал Балуев паведамiў, што ён прызнае ўласьць ваенна-рэвалюцыйнаго камiтэту Заходняга фронту.

МIНСКАЯ ГАРАДЗКАЯ ДУМА

6-га лiстапада на думскае пасядзэнне прышло шмат публiкi. Гласныя былi ў поўным зборы. Разважаўся бягучы момэнт, падзеi апошняга часу цiкавiлi ўсiх. Старшыня Думы А.И.Вайнштэйн робiць даклад аб рабоцi Камiтэту Спасенiя Рэвалюцыi. Камiтэт працаваў апошнiмi днямi натта iнтэнсiўна. Згода памiж Камiтэтам i С.-Р. i С.Д. была нiшчырая. Прэдстаўнiкi Рады р. i с.д. нi раздзелялi паглядаў большасьцi камiтэту i старалiся гэта падкрэсьлiваць. Умовы захавання нэйтралiтэту выпоўнялiся строга; войско с Заход. фронту нi пасылалося нi на Петроград нi на падпамогу большэвiкам, але К-т нi мог супынiць перавозкi войск на Петраград з другiх фронтаў. Затым паўстаў канфлiкт на другом грунцi. Большэвiкi, 27-го кастрычнiка захапiўшы ўладу, забралi гэтак само i аружжо i нi гледзючы на патрэбаванне К-ту, адмовiлiся вярнуць яго назад. Большэвiкi заявiлi, што калi хто паважыцца прымусам адабраць у iх аружжо, дык «Минск будет сметен артиллерией».

В искренность этого обещания большевиков абсолютно верится. А как бы иначе победила в Минске их власть?.. Примечательны военные события тех дней:

РАСIЙСКI ФРОНТ

На расiйскiм фронцi за ўвесь час паўстання з 24-га кастрычнiка па 7-е лiстапада нiякiх баёў нi было, калi нi лiчыць таго здарэння, што с першых дзён паўстання немцы ўчынiлi нiвялiкi наступ пад Баранавiчамi i забралi пярэднiя нашыя акопы.<…>

Как видим, на фронте нет снарядов, чтобы остановить маломощное наступление немцев под Барановичами, но зато они есть в бронепоезде большевиков для угрозы Минску артобстрелом.
В № 30 от 19 ноября (2 декабря) газета «Вольная Беларусь» пытается вещать в характерном ключе «долго ли еще продержатся большевики?»:

ДЫКТАТУРА ЛЕНIНА — ТРОЦКАГА

Iнтэрнацыялiстычная «Новая Жизнь» i лiваэсэраўскае «Знамя Труда» згодна тлумачаць раскол сярод большэвiкоў i кажуць, што гэта разгартае новую странiцу у расiйскай гiсторыi — странiцу дырэкторыi Ленiна i Троцкага. Гэта нi дыктатура «Советов», але i нi дыктатура большэвiцкае партыi. За Ленiным i Троцкiм, апрач нiшчаснага Луначарскаго, нiма больш нiводнаго дзеяча, iмя катораго хоць што-небудзь гаварыло-б краю. З iмi адна падашуканая, асьлепленая абецанкамi маса, каторая зьменшаецца с кожным днём, павэдлуг таго, як перад ёю расчыняеца сэнс авантуры.

Дыктатура большэвiкоў нi можа пратрымацца доўга. Новая дыктатура ужо нi партыi, а асобаў, ставiць у агромнiстую нiбезпеку усе заваёвання работнiцтва i сялянства. Мы ужо бачылi да якiх скуткаў прывела дыктатура Керэнскага. Дыктатура Ленiна i Троцкага прывядзе да поўнага знiшчэння усiх нашых вольнасьцяў. Трэба памятаць, што дыктатура варочае нас к царызму. У адказ на тэрор, каторы прымушан будзе рабiць Ленiн, пойдзе адказны тэрор. Гэта нiухiльна будзе, бо гвалт выклiкае гвалт.

Белорусский край уже подвергается «революционному» насилию:

ПАГРОМЫ Ў ПАВЕТАХ

У Мiнск штодня надыходзяць весткi аб пагромах у паветах. На пачатку лiстападу разгромляны i часткаю папаляны маёнткi: «Глiнiн» на Барысаўшчынi, «Грушына» на Iгуменшчынi, «Слабодка» на Барысаўшчынi, «Труханы» на Новагрудшчынi, «Тарахомск» на Пiншчынi, «Калюнiца», «Крушчына», «Камокi» на Iгуменшчынi. У некаторых выпадках пагромы канчалiся гвалтоўнiцтвам над гас­падарамi. Разгромы рабiлi салдаты поруч с селянамі. 5-го лістапада салдаты і селяне разграмiлi маёнтак «Нарцэвiчы» на Iгуменшчынi гр. Чапскага.

Итак, «солдаты рука об руку с крестьянами». Впрочем, рядом помещена «умягчительная» для крестьянства заметка:

ХТО РОБIЦЬ ПАГРОМЫ НА БЕЛАРУСI?

Начальнiк штаба глаўнакаман­дуючаго у тэлеграмi на iмя Мiнскаго губ. камiсара зазначае, што аграрныя нiпарадкi, пагромы, грабежствы i гвалты чыняцца салдатамi. Усе, хто добра знаёмы з вёскаю, сьведчаць, што нашы сяляне самi нiколi нi адважылiся-б на такiя злачынства. I цяпер яны толькi карыстаюць с пагромаў, а самi нi ушчынаюць.

Мол, вообще-то народ у нас совестливый… В том же номере за 19 ноября совершенно определенно перевел стрелки на «пришлый элемент» комиссар Временного правительства по Слуцкому уезду Радослав Островский:

ПОКЛIЧ ДА БЕЛАРУСКАЕ РАДЫ

Слуцкi паветовы камiсар зьвярнуўся да Рады з гэтакой тэлеграмаю:
«Становiшчо у павецi труднае. Прышлы элямэнт з Валогды, Вяткi, Костромы i iнш. м. уселякiмi абецанкамi верадуюць маласьведомыя, а то i саўсiм нiсьвядомыя масы. Пачалiся пагромы маёнткаў салдатамi, разгромляны хвальбаркi: Малево, Альба i Робертаво, што каля Нясьвiжу. З Слуцкае Рады с. i р. дэпутатаў павыходзiлi ўсе мейсцовыя людзi, прэдстаўнiкi усiх соцыялiстычных партый, засталiся большэвiкi. Яны склiкалi т. з. селянскi зьезд, нiвядома праз каго дэлегаваны. На гэтым зьездзi ухвалено арыштаваць камiсара Астроўскаго, начальнiка мiлiцыi Асьвецiмскаго i др. ўсiх сябрукоў беларуск. сацыялiст. грамады. Покi што мы нi арыштаваны i пастановам безадпаведальных людзей нi скарымся, калi нi будзе ужыта фiзычнае сiлы. Наша думка: Вялiкая Беларуская Рада павiнна нiбаўна узяць уладу ў краю у свае рукi, бо на працiўны выпадак, знiшчыцца усё культурнае багацце краю».

А вот и редакционное обобщение:

СКУТКI БОЛЬШЭВIЦКАГО ПАЎСТАННЯ

Паўстаннем у ноч з 24 па 25-го кастрычнiка большэвiкi скiнулi каолiцыйны, напоўсоцыялiстычны ўрад i забралi ўладу ў свае рукi, утварыўшы т. званае «Рабочее и крестьянское правительство». Разумеяцца, што гэта байкi, калi большэвiкоў называюць здраднiкамi i нямецкiмi шпiгамi. Такiмi байкамi i ганебнымi плёткамi хiтрыя людзi звыклi палохаць дурных i сквапных на таемныя гаворкi грамадзян. Такiя людзi гатовы распусьцiць чуткi, што большавiкi, замiж гарэлкi, пьюць кроў i закусваюць маленькiмi дзецьмi. <…> (Обратим внимание на «политкорректность» редактора-демократа. Привела она к тому, что, в отличие от юнкеров, расстрелянных в октябре 1917-го, Лёсика и ему подобных будут мучить еще долго и, наконец, прикончат в конце тридцатых. — С.К.)

З большэвiкамi можна i трэба змагацца ў наш нiбязпечны час усiмi заходамi, але бэсьцiць людзей i плясьцi на iх уселякую брыдоту — нi гожа; гэта значыць — плямiць самых сябе. З большэвiкамi трэба змагацца дзеля таго, што яны рыхтуюцца завесьцi ў дзяржавi такi грамадзянскi лад, да катораго людзi яшчэ нi дарасьлi. Уводзiць у нас, пры нашай гаспадарскай i грамадзкай адсталасьцi, соцыялiстычны лад, — гэта ўсё роўна, каб хто захацеў з малога хлопца раптам зрабiць дзяцюка ды стаў-бы цягнуць яго за вушы ўверх. Разумеяцца, апрач калецтва, з гэтаго нiчога-б нi вышло. А тым часам бальшавiкi робяць нешта падобнае з дзяржавай расiйскаю, i мы бачым, што скуткам iх зоўчаснай чыннасьцi пабольшваецца безлад, калатнiна i занiпад, хоць яны шчыра жадаюць дабра працоўнаму народу, але гэтак, як шкадавала адна жаласьлiвая бабка свайго хвораго на тыфус унука. Унук плакаў ды ўсё прасiў даць яму бульбы, каторае пры тыфусу нi можна есьцi. Бабуля зьмiлавалася ды дала, а ўнук зьеў ды памёр. <…>

Большевизм, тиф… Эти реалии вызывают в памяти фрагмент запрещенного в СССР романа Николая Нарокова (Марченко) «Мнимые величины». Главные герои в тридцатые годы вели диалог в следственной тюрьме НКВД:

— В условиях голода тиф получает возможность наибольшего развития. Коммунизм — голод, большевизм — тиф. А кончится тем, что большевизм без остатка слопает ваш коммунизм, уважаемый завагитпроп! Вы не сердитесь, но я не могу не видеть того, что никакого коммунизма и никакой Советской власти в СССР уже нет, а есть только большевизм, то есть страшное и губящее стопудовое «хочу» человека другой породы!
— А что ему нужно, вашему человеку другой породы, если ему не нужен коммунизм?
— Ему нужно только одно — власть.
— Власть? Для чего власть?
— Власть для власти.

Прибавить к этому, пожалуй, и нечего.

Оставить комментарий