Глухая пора листопада. 3. «Ціхі край» & «зараза з цэнтру»

События осени 1917-го в зеркале демократической печати Беларуси.

Фронтовые события газета «Вольная Беларусь» в 25-м номере за 19 октября (ст. ст.) 1917 года освещала лишь на последней четвертой странице (язык оригинала):

ВАЙНА

На усiх фронтах стрэлянiна i выведы. Заўважваюцца спробы непрыяцеля да «братаньня» на Поўночным фронцi, каля Iллукста у районi паўд. Паневежскай ж. д. каля в. Братанiшкi, у заходнiм районi на поўнач. Паставаў, каля возера Вiшнеўскага, на поўначна-захад ад м. Крошына.
Спробы «братаньня» стрымоў­ваюцца агнём нашай артыллерыi.
Балтыйскае морэ. Петраградзкае Тэлегр. Агенство паведамляе, што немцы с 29 верэсьня па 4-е кастрычнiка страцiлi 9 караблёў, з нiх дрэдноут i крэйсер утапiлiся. Адзiн крэйсер наскочыў на скелю, 4 мiнаносцы утоплены i 2 выведзены с строю. Нашы страты (в ходе Моонзундской операции. — С.К.) — «Гром» i «Слава». Шкода у «Гражданiна» i «Баяна» невялiкая. Абудва караблi засталiся у строю на першай лiнii. Настрой у матросаў — вышэй пахвалы. «Гром» меў 20 пробоiн, загарэўся i страляў да астатняга часу. Калi яго пакiнула ужо каманда, да яго падышоў нямецкi мiнаносец, каб узяць яго на буксiр, але мiнны машынiст, што быў на карабле, пусьцiў у яго мiнаносца мiну i ён утапiўся разам з «Громам». Ніхто з каманды гэтага карабля ня выратаваўся. Аднаго ахвіцэра з «Грому» матросы сіламоц зьнялі з карабля. «Гром» з іншымя трымя мінаносцамі і канонеркаю біўся 3,5 гадзіны з дзісяцара дужэйшым супраціўнікам. Так сама геройскі біўся і згінуў лінейн. карабель «Слава».

А вот реалии той германской оккупации:

У ЗАБРАНАЙ ЧАСТЦЫ БЕЛАРУСI

<…> За масла [немцы] плацяць па 1 марцы за фунт (у мірныя часы марка нямецкая лічылася за 46–50 к., цяпер немцы лічаць яе за 70–80 к.), за мэтрычны цэнтнэр жыта плаціцца 14 марак, за картоплю — 6 марак за такую самую меру. (№ 23, 09.10.1917)
Оказывается, «проблема» была в том, что на оккупированных территориях немцы при расчетах с местными жителями навязывали дискриминационный курс марки по отношению к царскому рублю…
Вслед за российской патриотической прессой газета Язэпа Лёсика живописала, как немцы стреляют ворон для пропитания (параллель с французами в 1812 году!), но наряду с этим имелись более существенные наблюдения (№ 28, 08.11.1917):
<…> Як толькi немцы займуць якое место цi вёску, дык зараз-жа перапiсваюць усiх жыхароў i кожнаму выдаюць за пэўную плату пашпарт з партрэтам яго ўласьнiка. Бяз гэткага пашпарту нiхто нi мае права выйсьцi нават на вулiцу. Усе старэйшыя з 15-і гадоў плацяць падаткі за сябе, за землю, за дом і т. д., а хто ні можа плаціць, той ідзе на скарбовыя работы, — сячы лес, праводзіць шашу і т. д. і жыве там, як палонны. Працуюць ад цёмнага да цёмнага. Плацяць рубель на дзень, але вылічаюць за харч, кватэру і т. д. і на рукі даюць 15-30 капеяк. Калі такіх работнікаў ні выстарчае, дык бяруць сілком усіх здаровых, хто можа працаваць, і мужчын і жанок.

Конi, здольных да працы, пазабiралi; грошы за iх нi плацiлi, а павыдавалi квiткi i кажуць, што заплаце руская казна. Былi i такiя здарэннi, што забiралi конi, а потым прысылалi паперу, што склiкалi народ ды чыталi, што той цi iнны генэрал цi палкоўнiк «дзякуе за ахвяру нямецкаму войску». Забралі і быдло; часам астаўлялі карову, але с тэй умовай, каб аддаваць пэўную частку масла. Адбіралі і птацтво, — коратка кажучы усё, што магло згадзіцца для ваенных патрэб. Калі астаўлялі курыцу, то за гэта трэба было плаціць што тыдня пару яек. <…>

Усюды заведзяна кругавая парука: за беднаго плацiць падаткi грамада, а гэтак сама грамадаю плацяць i штрапы. Калi ў каго знойдуць уцекача палоннаго, накладаюць вялiкi штрап; калi сам гаспадар нi можа заплацiць — плацiць уся грамада. Дзеля гэтага жыхары пiльна глядзяць адзiн за другiм.

Немцы пазабiвалi сабак i катоў. У Вiльнi нi ўгледзiш сабакi. Зрабiлi яны гэта с тэй прычыны, што сабак i катоў трэба кармiць. Нi вiдно i варон. Немцы ядуць iх самi i раюць людзям есьцi, а хто нi хоча, той павiнен iх забiваць ды прысылаць да ўправы, гдзе плацяць 25 кап. за маладую, 13 кап. за старую варону. <…>

Землю, — адвечныя нашы пяскі, вырабляць так, што даюць добры ураджай нават там, дзе у нас ні было-б нічога. Універсітэт у Вільні адчынілі, але, кажуць, што ніхват прафэсароў. Папастаўлялі новыя школы, але ні хапае настаўнікаў.
А. Цэхановіч.

Культурная жизнь, наряду с оккупированным Вильно, била ключом и в нашем тылу:

БЕЛАРУСКІЯ КУРСЫ

У хуткім часі у Мінску аткрываюцца курсы беларускай мовы, літэратуры, гісторыі і географіі Беларусі. Курсы будуць безплатныя. Запіс на курсы і спраўкі штодзенна ад 12—6 гадз. у дзень у памешканьні Цэнтральн. Рады Беларускіх Арганізацый (Захароўская, 18). Аб пачатку лекцый будзе паведамлена асобна. (№ 23, 09.10.1917)

НОВЫЯ БЕЛАРУСКIЯ КНIЖКI

У Петраградзi Л.Хвецько i Суполка выдала беларускiя «Касьцельныя песьнi» з нотамi (лацiнкаю), сабраныя дырыгентам Катэдральнага хору, вучыцелем сьпеву у кат. Акадэмii i Сэмiнарыi у Петраградзi В.Гожэльнянскiм.
Выдавецтво «Вольнае Белару­сi» выдало аддзельнай адбiткай «Мэморыю прадстаўнiкоў Белару­сi на III канфэрэнцыi народаў» i «Аўтаномiя Беларусi» напiсаную праз Я.Лёсiка. (№ 25, 19.10.1917)
Всероссийское Учредительное собрание пока еще только готовилось быть избранным. Но процессы автономизации шли уже всюду:

АЎТАНОМІЯ СЫБІРУ

У гурткох блізкіх Ураду непакояцца тымі пастановамі, якія робяць уселякімі грамадянскія арганізацыі Сыбірскіх гарадох аб ніадкладным аб’яўленьні аўтаноміі Сыбіру. <…>

ЛІТОЎСКАЯ ДЗЯРЖАВА

Літоўскі сойм, які сабраўся 2 верэсьня у Вільні, за згодай усіх дэпутатаў пастанавіў стварыць Літоўскую дзяржаву. Форма улады мае быць выпрацована Літоўскім Устаноўчым Соймам, скліканым у Вільні. (№ 25, 19.10.1917)

На фоне подобных явлений редактор «Вольной Беларусi» Язэп Лёсик так начал выстраивать аргументы в пользу нашего самостоятельного государственного устройства (передовая статья в 25-м номере):

УСТАНОЎЧЫ СОЙМ

Бязладзе з кожным днём павялічваецца. Зараза з цэнтру, дзякуючы барбарызму са­цыялістаў маскоўскага кшталту, перакінулася і у наш спакойны, ціхі (?! — С.К.) край і пагражае захлынуць сваім разгільдзяйствам лагоднасьць нашага народу. З усіх бакоў нясецца крык роспачы і жаху. Адозвы, прамовы, пагрозы і угаворы ня спыняюць нікога й нічога. Салдаты, каторых пусцілі з фронту дадому, не зважаючы ні на вошта, сунуліся усе адразу і захапілі ўсе чыгункі. Кажуць, што такога зграмаджэньня на станцыях ня могуць уявіць сабе нават расійскія грамадзяне, каторыя набачыліся усяго на сьвеці. Салдаты пагражаюць залезнадарожным служкам пагромамі і растрэлам. Трапляецца часта, што служачыя разбягаюцца, кінуўшы усё чыста на Боскую волю… Становіска у Расіі утварылася такое, што яго ніякім чынам лічыць нормальным ня можна. А тым часам, у гэтым моры нічуванага безладзя маюць адбыцца выбары да Устаноўчага Сойму. Калі узяць яшчэ пад увагу, што нясяленне саўсім ніпадгатаванае да выбароў, што усе сем месяцаў волі прайшлі у пустых лемэнтацыях на мітынгах і пагрозах «буржуям», у тых барбарскіх пагрозах, каторыя маюць скуткам зьневагу, дзікую злосьць і недаверра да ўсяго культурна-асьвечанага, — дык трэба зазначыць, што агульнадзяржаўны Сойм, нават калі-б ён і адбыўся, нічога ня паправіць і нікога ня збавіць па тэй простай прычіні, што ні будзе мець ні аўтарытэту, ні дзяржаўнае вагі. <…>

И тем не менее, белорусские демократы, включая Лёсика, активно занялись выборами в Учредительное собрание. Об этом — в следующем обзоре.

Оставить комментарий