Глухая пора листопада 1. Война и «минская конка»

90 лет назад в Петрограде произошло событие, которое сами большевики скромно поименовали октябрьским переворотом (пышное название «Великая Октябрьская Социалистическая революция» будет придумано гораздо позже). А что в это время делалось в Минске, в Беларуси?

Отложим в сторону большевистскую «Звезду» (временные камуфлирующие названия 1917 года: «Молот», «Буревестник»), которая десятилетиями считалась у нас единственным зеркалом, достойным отражения белорусских событий и которую без конца препарировали в исторических монографиях и популярных очерках. Более любопытны «Вольная Беларусь», «Минская жизнь», «Минская газета» — подшивки этих и ряда других изданий были долго закрыты в архивном спецхране…

I. ВОЙНА И «МИНСКАЯ КОНКА»

«Вольная Беларусь» издавалась в Минске в мае 1917 — ноябре 1918 года, имела национально-демократическое направление. Редактором был известный белорусский общественный деятель и ученый Язэп Лёсик (1883–1940). Кредо газеты можно вывести из скетча-анекдота «Подслушанное», напечатанного 9 октября 1917 года:

Гудят пули, грохочут орудия. Женщина трясется от ужаса, а немецкий офицер спрашивает: «Что лучше — чтобы мы прогнали или чтобы нас прогнали?»
— Лучше бы, мой паночек, чтобы немцы прогнали москалей, но чтоб и сами назад не вернулись.

В «Вольнай Беларусі» впервые увидели свет первая редакция поэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», главы из поэмы «Новая зямля», драма «Антось Лата», ряд фронтовых зарисовок и стихов народного поэта. Ставшее патриотическим гимном стихотворение «Пагоня» — одно из произведений Максима Богдановича, которое также в «Вольнай Беларуси» впервые было напечатано. Сотрудничали с газетой Змитрок Бядуля, Алесь Гарун, Максим Горецкий, печатались произведения Каруся Каганца, Альберта Павловича, Тишки Гартного, Владислава Голубка, Франтишка Алехновича, Фабиана Шантыра, Констанции Буйло, Зоськи Верас, Макара Кравцова.
Приводимые ниже фрагменты публикаций даются на языке оригинала, даты — по старому стилю.

РАБОТНIКI-БЕЛАРУСЫ У ПЕТРАГРАДЗI

Iх шмат тут, сыноў Беларусi. Горкi лёс адарваў iх ад родных нiў, цяжкая доля выгнала з бедных хатаў, i павандравалi яны ў чужы вялiзарны горад шукаць сабе хлеба. <…>
Iх многа тут, сыноў Беларусi. Ля варстакоў, ля домнаў, пры тачках, — усюды вы можаця напаткаць iх, адчуваючы мягкi гоман перакручанай роднай мовы. На ваша запытаньне: «цi нi беларусы адно вы?» — вам згодна адкажуць: «так, беларусы!» А так, самi ад сябе, яны нiколi ня ўспамiнаюць свайго краю, цураюцца роднай мовы, прыладжваючыся да тэй, якая чуецца навокала. <…>

Мне шкода iх… Я ня злую анi звання на iх, не сярдую нi калiва, бо гэта цёмныя, закiнутыя на далёкую чужыну людзi i горкай доляй прымушаны ня чуць i ня бачыць таго, што робiцца дома, у родным краю…
Але я мушу злаваць на другiх. Тут, у вялiзарным Петраградзi, шмат ёсьць такiх, што навучылiся i умеюць разбiрацца ў варунках жыцьця, каму ня хiбiла сьвядомасьцi, хто ўмея змагацца за ўвесь спанявераны люд. <…> Ведаюць яны, што i родная краiна iх, Беларусь, стогне ад зьдзеку i зьнявагi, але на гэта не зьвяртаецца iх думка, сьвядома й наўмысьля прыдушана пачуцьцё да роднай старонкi. Iм убiта у голаў сухая, аднабокая думка аб агульна-работнiцкiм iнтэрэсi i убiта тымi, каго не абыходзiць справа уцiску нацый, каму нiзнаёма тая падвойная сiла прыгняценьня, якая цiсьня беларуса, як работнiка наагул i беларуса ў асобку.

Мне даводзіцца быць у гурткох працоўнікаў, у розных суполках, хаўрусах, — і усюды я спатыкаю шмат рабочых-беларусаў то з Віляншчыны, то з Міншчыны, то Вытэбшчыны і Магілёўшчыны. Я пазнаю іх па першаму слову і пытаю: беларус? — і адтрымліваю адказ: «так, беларус». Я пачынаю гаварыць роднаю мовай і бачу, як добра яны разумеюць яе і з дзівованным цікам слухаюць даўно ня чутую гутарку. Я размаўляю даляй і пытаю: ці ведама ім, што робіцца у родным краю; ці спагадаюць яны адраджэньню свайго народу, а калі спагадаюць, дык ці гатовы прычыніцца да вялікай справы вызваленьня пакрыўджанай свае Мацяры-Беларусі? Але махаюць рукамі, адварочваюць голавы, даводзячы пра марнасьць і ніпатрэбу роднае справы. Чаму?

О, пакрыўляныя, пакручаныя душы! I сярдую я на вас і шкадую вас: ня ведаеце, што робіце! Таварышы мае, сыны краю роднага! Брыдка вам, пазнаўшым праўду людзкога самаусьведамленьня, чурацца таго, што ёсьць гістарычнай патрэбай, паступовай ніухільнасьцю у ланцугу вашых змаганьняў. Памысьліця...

Петраград. Ц.Гартны.
№ 15, 23.08.1917

ВАЙНА

На Чорным моры — каля Анатолійскіх берагоў нашымі мінаносцамі знішчэны 11 турэцкіх гандлевых шкун з таварамі і ўзята 20 чалав. у палон.
На заходнім і Поўдзенна заходн. фрон. нямецкія і нашы самалеты часта робяць выведы.
Хворасць Вярхоўнаго Глаўнокаман­дуюшчаго. Газэты апавешчваюць, што А.Ф.Керанскі захварэў. Некім пушчана чутка што ў яго тыфус.
№ 22, 04.10.1917

ПА БЕЛАРУСI

Станцыя Ратамка Лiб.-Ром. ж.д. Тут недаўна лётаў нямецкi аэраплян. Кiнуў неколькi бомбаў; аднэй лёгка зранiло кабецiну, якую палажылi у бальнiцу.
Летась нямецкiя арэапляны яшчэ горш вычваралi над Ратамкай i часта рабiлi шкоды.

Орша. 31 жнiўня i 2 верасьня тут адбылiся беларускiя спэктаклi Першага Таварыства беларускай драмы i камэдыi. 31-га ставiлi «Паўлiнку» i «У зiмовы вечар», 2-га — «Пашылiся у дурнi» i «Модны Шляхцюк». Апрача таго, быў дывэртысмэнт. Выступаў беларускi хор. Пекныя напевы нашых беларускiх песьняў падабалiся усiм. У «Паўлiнцы» найболш выдавалася сваёю iгрою сама Паўлiнка (Лiпнiчанка). Артыстцы паднесьлi букет з жывых кветак. «У зiмовы вечар» прайшло так сама дужа добра. Асаблiва вызначылiся сваёю iгрою Ф.Ждановiч (у ролi падарожнага) i А.Крынiца (у ролi гаспадара). А.Крынiца так сама атрымаў букет. «Пашылiся у дурнi» прайшло гладка. Выхад артыстаў, на пярэднiм спэктаклi выявiўшых са сцэны хараство беларускай гутаркi i лепшыя бокi нашага нацыянальнага характару, публiка зустрачала моцным плясканьнем у далонi.

ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РАДА

На дэмакратычнай усерасiйскай парадзi, што адбылася у верасьнi ў Петраградзi, абрана усерасiйская дэмакратычная Рада, або перадпарлямэнт. У склад Рады увайшло 308 прэдстаўнiкоў, с памiж каторых — 25 членаў ад нацыянальных арганiзацый. Ад беларусаў 2 — Жылуновiч i Воронко.
№ 22, 04.10.1917

ЛІСТЫ З ПЕТРАГРАДУ

Учора апоўдні прыехаў я ў Петраград. Толькі выйшаў з вакзала, як адразу жа ўбачыў, што з Піцерам творыцца нешта недаладнае, не паходзіць ён на даўнейшы Піцер. Пагода стаіць ясная, але народу на вуліцах не шмат; з няпрывычкі здаецца, што нікога няма, што горад вымер. Трамвай ходзіць, але паціхеньку, як які стары дзядок або як людзі ў пакоіку, гдзе ляжыць хворы. У параўнаванні з піцерскім трамваем мінская конка лётае, як маланка.<…>

Ізвозчык застанаўліваецца проціў дому, гдзе кватаруе беларускі камітэт. Разлічваюся з ізвозчыкам, бяру валізку і падымаюся на пяты паверх. Адчыняю незамкнёныя дзверы і заходжу ў кватэру камітэта. Заходжу ў адзін пакоік, другі, трэці… Вокны расчынены, холадна, у кутках валяецца смецце. Вее ад усяго пусткаю… Аж недзе ў другім канцы кватэры ляпнуў нехта дзвярыма, і зараз паказаўся адзін з маіх таварышаў, каторы цяпер жыве тут. Пытаюся ў яго, што гэта азначае, і даведваюся, што цяпер тут заўсёды гэтак. Вясною (я сам памятаю) народ аж кішэў тут. Штодня прыходзілі дзесяткі і нават соткі людзей, то папытацца аб чым-колечы, то пагаварыць аб Беларусі, то купіць кніжку або газету, то даведацца, калі будзе мітынг і т. д. А цяпер — усіх як памялом вымела. Раз у тыдзень, як праз абмылку, забрыдзе які-небудзь прапаршчык альбо салдат. Расчыніў я шафу ў «чытальні» — апошнія №№ «Вольнай Беларусі» ляжаць цалкам нераспраданымі. Прайшоў я ў залу; на лаўках ляжыць слой пылу; відаць, што на іх даўно ўжо ніхто не садзіўся. Пакоік, гдзе была кнігарня і гдзе даўней прадаваліся беларускія кніжкі, зачынены на замок. Пустка… пустка… Рэвалюцыя заставіла нашых беларусаў у Петраградзе трохі заварушыцца. Схлынулі першыя хвалі, і беларусы ізноў пачалі драмаць, нават не прадраўшы яшчэ як мае быць сваіх вачэй. <…>
[Язэп Лёсік]
№ 23, 09.10.1917

У ЗАБРАНАЙ БЕЛАРУСI

Насяленьне ўсюды перапiсано, i немцы строга глядзяць за тым, каб селянiн не астаўляў сабе харчоў больш пэўнай нормы. Перапiсаны ня толькi людзi, але й жывёла. Кожны, хто мае карову, павiнен дастаўляць уласьцям па 1 ф. масла на тыдзень, хто мае куры, павiнен дастаўляць кожны тыдзень па 1 яйцу ад курыцы…
Вялiкiя i даўней непралазныя пiнскiя балоты цяпер абсушаны немцамi. Усюды пракопаны канавы, пароблены шашовыя дарогi, праведзены тэлеграфныя лiнii i пракладзены вузкакалейныя жалезныя дарогi. Гдзе грунт быў надта забалочаны i не паддаваўся абсушэньню, пракладзены грэблi.
Немцы высякаюць усюды лясы i адвозяць дрэво да Нямеччыны. Цяпер яны ўзялiся за эксплаатацыю Белавежскай пушчы.
№ 23, 09.10.1917

Працяг.

Оставить комментарий